
28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што ва ўмовах пандэміі галоўная задача, якую ён ставіць перад урачамі і сістэмай аховы здароўя ў цэлым, - захаванне жыцця людзей. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Прэзідэнт пераходзіць да кантролю галоўнага паказчыка - смяротнасці насельніцтва. Як хочаце лячыце людзей, але чалавек павінен жыць. Гэта галоўнае - захаванне жыцця чалавека", - падкрэсліў беларускі лідар.
Адпаведная задача пастаўлена перад Міністэрствам аховы здароўя і ўрачамі. Пры гэтым, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, важна звярнуць увагу насельніцтва на раннюю дыягностыку захворванняў. "Павінен быць націск на людзей, каб яны пайшлі і абследаваліся, таму што потым лячэнне абыдзецца дзяржаве на парадак даражэй", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-