Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2024, 12:08

Лукашэнка пра ўварванне УСУ ў Курскую вобласць: ідзе барацьба на павышэнне ставак

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка
18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу "Расія" пракаменціраваў уварванне ўкраінскіх ваенных у Курскую вобласць Расіі. Кіраўнік беларускай дзяржавы згодны са сваім расійскім калегам, што тым самым ідзе барацьба на павышэнне ставак, паведамляе БЕЛТА.

"Я згодны з Пуціным, калі ён сказаў, што ідзе барацьба на павышэнне ставак. Што яны хочуць, калі раптам будуць перагаворы, выйграць больш моцную пазіцыю. Так і Захад гаворыць, ва Украіне аб гэтым мараць. Але паўстае другое пытанне: у такой сітуацыі і падобных хто з ім будзе весці перагаворы?" - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Таму ісці на павышэнне ставак свайго аўтарытэту, больш выгаднае становішча за сталом перагавораў заняць - гэта няправільна, гэта не той выпадак. Гэта класіка, але яна не падыходзіць у гэтай барацьбе з вялізнай імперыяй, якая сапраўды яшчэ не пачала па-сапраўднаму ваяваць. Сапраўды", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі