Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 верасня 2025, 11:50

Лукашэнка пра тэматыку перагавораў з Пуціным: думалі, як выжыць у гэты складаны час

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін
27 верасня, Шклоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Шклоўскі раён пракаменціраваў шматгадзінныя перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, праведзеныя напярэдадні ў Крамлі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, разам з расійскім лідарам яны абмяркоўвалі сумесныя рашэнні і крокі ў цяперашняй няпростай сітуацыі: "Думалі, як жа нам выжыць у гэты складаны час".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што абстаноўка ў свеце прымушае нават такія вялізныя, багатыя на рэсурсы краіны, як Расія, задумвацца аб тым, як дзейнічаць, не кажучы ўжо аб такіх невялікіх краінах, як Беларусь, дзе тым больш неабходна эфектыўна працаваць, каб развівацца і жыць на сваёй зямлі.

"Свет падзелены на кавалкі, ірвуць кавалкамі: гэта маё, а гэта маё. І пачынаюць душыць. Ад нас не адчэпяцца. А я вас павінен угаворваць працаваць", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася, прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 26 верасня ў Крамлі правялі перагаворы, якія ў розных фарматах прадаўжаліся больш за пяць гадзін. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі міжнародную і рэгіянальную абстаноўку, і ў прыватнасці процістаянне ва Украіне, якое прадаўжаецца. Шмат увагі прэзідэнты ўдзялілі пытанням непасрэдна двухбаковага парадку дня, у тым ліку супрацоўніцтву ў нафтагазавай сферы. Размова ішла аб магчымасці будаўніцтва ў Беларусі яшчэ адной АЭС, а таксама аб мерах па абароне агульнага рынку.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі