Дональд Трамп. Фота AP
21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць прыкмету нестабільнасці ў тым, што ў ЗША новы прэзідэнт масава адмяняе ўказы свайго папярэдніка, як гэта зрабіў Дональд Трамп пасля ўступлення на пасаду. Аб гэтым ён заявіў у час размовы з работнікамі Мінскага аўтазавода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі сёння адзін прэзідэнт стварае ўказы, а другі адмяняе, гэта характарызуе краіну. Не толькі яго самога, але краіну. Значыць, у вас сур'ёзная нестабільнасць. У вас няма галоўнага - пераемнасці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў свеце многія ацэньваюць палітыку краіны ў першую чаргу з пункту гледжання пераемнасці. У сувязі з гэтым Прэзідэнт прыгадаў пра змену пакаленняў у Беларусі. "Жыццё ідзе, яго спыняць нельга. І нават калі будзе іншы Прэзідэнт, ён не павінен у мяне каменне кідаць. Мы павінны пасля сябе прывесці нармальных моцных людзей, каб гэта палітыка, якая вамі падтрымліваецца, прадаўжалася", - сказаў ён.
Аб гэтым пытанні ён выказаўся на прыкладзе размовы з начальнікам каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргеем Вязовічам, галоўная задача якога ўжо нават не перамогі ў ралі, а падрыхтоўка дастойнай змены. "Калі гэтага няма, для чаго ўсё гэта жыццё. Таму пераемнасць павінна быць", - упэўнены беларускі лідар.-0-