Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 кастрычніка 2024, 15:31

Лукашэнка пра Прэзідэнта Казахстана Такаева: заўсёды быў і будзе нашым самым сапраўдным сябрам

Касым-Жамарт Такаеў. Фота Казінфарм
Касым-Жамарт Такаеў. Фота Казінфарм
1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заўсёды быў і будзе самым сапраўдным сябрам Беларусі. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў на цырымоніі ўручэння даверчых грамат, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Даверчыя граматы ў ліку іншых дыпламатаў уручыў і новы пасол Казахстана ў Беларусі Цімур Жаксылыкаў. Звяртаючыся да дыпламата, Аляксандр Лукашэнка папрасіў перадаць Касым-Жамарту Такаеву, што "ён заўсёды быў і будзе нашым самым сапраўдным сябрам".

"Менш чытайце і слухайце непатрэбныя сродкі масавай інфармацыі. Дзякуй вам вялікі. Спадзяюся, што яшчэ сустрэнемся, абмяркуем нашы пытанні", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася, на цырымоніі ўручэння даверчых грамат Аляксандр Лукашэнка назваў Казахстан важным, правераным часам сябрам, стратэгічным партнёрам і саюзнікам. Ён звярнуў увагу, што цяпер практычна няма такіх сфер, дзе ў дзвюх краін не было б агульных інтарэсаў. Аб высокай дынаміцы супрацоўніцтва сведчаць штогадовы мільярдны тавараабарот і паспяховыя праекты ў прамысловай кааперацыі. Прэзідэнт таксама выказаў словы ўдзячнасці ў адрас Прэзідэнта Казахстана за ўсямерную падтрымку, аказаную Беларусі ў час казахстанскага старшынства ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі