5 снежня, Маскат /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў асабістыя якасці Прэзідэнта Алжыра Абдэльмаджыда Тэбуна, з якім нядаўна правёў перагаворы ў ходзе афіцыйнага візіту ў гэту краіну. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Аманскага інвестыцыйнага агенцтва Абдэльсаламам Махамедам аль-Муршыдзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вельмі радуе, што пасля майго візіту ў Алжыр і перагавораў з Прэзідэнтам Алжыра... Дарэчы, вельмі сталы, разумны, вопытны чалавек. Мне вельмі спадабаўся. Абсалютна прыземлены. Дык вось пасля гэтага візіту намеціліся дадатковыя праекты, якія мы дамовіліся з вамі абмеркаваць. Гэта праекты трохбаковага характару", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, згадаў аб прапанове рэалізаваць трохбаковы праект паміж Беларуссю, Аманам і Алжырам па вытворчасці складаных угнаенняў.-0-