Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 мая 2020, 14:18

Лукашэнка пра новы склад урада: я аб гэтым гаварыў і гэта зраблю

29 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае намер да выбараў сфарміраваць новы склад урада. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы з работнікамі Мінскага трактарнага завода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я аб гэтым гаварыў і гэта зраблю", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што гэта яго звычайная практыка, каб людзі бачылі і разумелі, хто будзе працаваць на ключавых пасадах.

Работнік завода пацікавіўся, ці праўда, што аднаму з альтэрнатыўных удзельнікаў выбарчай кампаніі яшчэ да яе пачатку прапаноўвалася пасада прэм'ер-міністра.

"Я разумею, што гэта банкір недзе зрабіў, - бачыў у інтэрнэце заяву, што яму нібыта да выбараў нешта прапаноўвалі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэтаму банкіру пара падумаць, дзе ён будзе працаваць пасля выбараў. І наогул са школы і вас, і мяне вучылі: не хлусь. У Беларусі толькі адзін чалавек па Канстытуцыі мае права прапанаваць пасаду прэм'ер-міністра і ўнесці кандыдатуру у парламент для зацвярджэння. Я нікому нічога не прапаноўваў. Тым больш яму. Які вопыт у яго, каб быць прэм'ер-міністрам".

"Таму я ніяк не мог прапаноўваць і не прапаноўваў нікому на сённяшні дзень гэту пасаду. У бліжэйшы час вы ўбачыце. Я назначу выконваючага абавязкі ў гэтым урадзе, і пасля выбараў, калі ён будзе добра працаваць, мы яго зацвердзім", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Магчыма, гэтаму чалавеку (банкіру. - Заўвага БЕЛТА) прапаноўвалі пасаду прэм'ер-міністра ў іншай краіне. Але я так прыкінуў, думаю: у адной нядаўна назначылі Мішусціна. Там маглі яму прапанаваць. Вы ведаеце, на чые грошы ён балаціруецца. Ва Украіне Уладзімір Зяленскі нядаўна наогул змяніў прэм'ер-міністра. Таму, па-мойму, гэта блеф. Такі нікчэмны блеф і падман", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі