6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця басейна міжнароднага стандарту ў Мінску выказаўся пра дружалюбныя адносіны з Кітаем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў кітайскаму боку за будаўніцтва гэтага важнага аб'екта. "Кітай паабяцаў, Кітай зрабіў. Вось гэта дысцыпліна. Гэта нам прыклад. Сказана - зроблена. І ніякія ні Трамп, ні Харыс, ні Байдэн не павернуць са шляху кітайскі народ. Нам трэба ў гэтым плане вучыцца", - звярнуў увагу Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырую ўдзячнасць кітайскаму боку ад беларускага народа: "Вялікі вам дзякуй. Вы павінны ведаць, што мы для вас надзейныя сябры. Мы ў апошнія гады, больш як 30 гадоў, разам ідзём, і Кітай ні разу не папракнуў Беларусь, што мы адышлі ад таго курсу, па якім дамовіліся ісці разам".-0-