15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што ў выпадку парушэння дзяржаўнай граніцы адказ будзе імгненным. Адпаведную заяву ён зрабіў 15 жніўня ў час інтэрв'ю тэлеканалу "Расія", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адно з пытанняў датычылася хамскага адказу з боку ўкраінскага МЗС на заяву МЗС Беларусі наконт парушэння беспілотнікамі паветранай прасторы нашай краіны. Украінскія афіцыйныя асобы адказалі, што ў гэтай тэме няма чаго і абмяркоўваць, гэта не тое, пра што варта задумвацца.
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што такія хамскія паводзіны ідуць яшчэ з часоў студыі "Квартал 95" (кампанія па вытворчасці тэлезабаў, сярод заснавальнікаў якой - Уладзімір Зяленскі). "Сапраўдныя дыпламаты сабе такога не дазволяць, нават калі "няма чаго абмяркоўваць". Гэта па-першае, - сказаў Прэзідэнт. - А па-другое… Дыпламаты пастаянна гавораць тое, што яны не думаюць. Ёсць што абмяркоўваць".
Як расказаў кіраўнік дзяржавы, пасля інцыдэнту з беспілотнікамі і заяў, дзеянняў беларускага боку была атрымана рэакцыя ад украінскага боку: "Мы атрымалі сігналы адразу ж ад тых, хто адказна вядзе палітыку, і ад украінскіх ваенных. Яны турбаваліся: а што, а як...".
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ўсё гэта адбывалася на фоне дадатковых мер па ахове дзяржграніцы. "Яны ж перакінулі падраздзяленні да нашай граніцы дадаткова, калі ўбачылі, што мы фарміруем адпаведныя падраздзяленні на граніцы. Яны (гэтыя падраздзяленні. - Заўвага БЕЛТА) занялі свае пазіцыі (пазіцыі, якія намі былі вызначаны даўно). Я прыхільнік таго, каб мы прадугледжвалі ўсё. Калі раптам момант або час "Ч", кожнае падраздзяленне, рота, батальён павінны выйсці і стаць на сваю пазіцыю", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, у Беларусі вызначаны брыгады, батальённыя тактычныя групы для дзеянняў у раёне беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай граніцы. Іх там плануецца больш за 20. "Кожная група ведае, якую мясцовасць яны займаюць, тэрыторыю і гэтак далей. Гэта абавязкова, каб не дапусціць прарыву. Таму мы гэта зрабілі", - удакладніў Прэзідэнт.
"І яны (з украінскага боку. - Заўвага БЕЛТА) гэта ўбачылі. Яны пастаянна нам гаварылі, і заходнікі, што ім вайна з Беларуссю не патрэбна. Мы гэта разумеем і гаворым, што мы не збіраемся з вамі ваяваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён растлумачыў, што адсутнасць ваяўнічых намераў абумоўлена не тым, што на тым баку нехта добры, а тым, што Беларусь і Расія не зацікаўлены павялічваць лінію баявых дзеянняў. "Уся граніца - 1,2 тыс. км. Цяпер фронт, СВА - 1 тыс. км. Мы гатовы 1,2 тыс. км закрыць? Не. І Курск гэта паказаў. Што гэта трэба аб'яўляць мабілізацыю (інакш кажучы, у выпадку такога развіцця падзей спатрэбілася б аб'яўляць мабілізацыю. - Заўвага БЕЛТА), чаго хоча Захад ад нас і перш за ўсё ад Расіі, каб знутры ўзбударажыць грамадства. Таму мы да гэтага не гатовы, мы гэтага не хочам", - адзначыў беларускі лідар.

"Мы не хочам эскалацыі, і мы не хочам вайны супраць усяго НАТА. Мы гэтага не хочам, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Але калі яны гэта зробяць і на гэта пойдуць, ну што ж... У нас іншага выйсця не будзе. І ніякіх "чырвоных ліній" не будзе. Яна ёсць, гэта лінія, - дзяржаўная граніца. Як толькі наступілі на яе (гавару як пагранічнік), адказ будзе імгненны. Ён падрыхтаваны, загадам у сейфах, як належыць".-0-