3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакаленне пераможцаў завяшчала беларусам жыць і ствараць будучыню для новых пакаленняў, і гэта неабходна выканаць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 ліпеня на ваенным парадзе, прысвечаным 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У адным страі з абаронцамі Айчыны - моладзь, побач з ваеннай тэхнікай - тэхніка мірнага жыцця. Пераможцы завяшчалі нам жыць і ствараць будучыню для новых пакаленняў. Мы не падвядзём. Не маем права", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуўся да ветэранаў, адзначыўшы, што яны навучылі любіць, абараняць і берагчы сваю зямлю. "Мы і сёння ствараем сваю будучыню, абапіраючыся на вашы магутныя плечы. Разуменне таго, які груз выпрабаванняў вы на іх паднялі і вынеслі, дае нам сілы і мужнасць процістаяць новым выклікам часу. Іншага не дадзена, паколькі гэты час выбраў нас. І мы зможам!" - падкрэсліў Прэзідэнт.
"Нашаму пакаленню выпала місія захаваць мір на роднай зямлі. Мір, які 80 гадоў таму падарылі нам дзяды і прадзеды. Будзем дастойныя іх бессмяротнага подзвігу. У гэты свяшчэнны для кожнага з нас дзень жадаю ўсім шчасця, міру, дабрабыту. Слава беларускаму народу, які адстаяў сваё права быць суверэнным і незалежным! Вечная слава савецкім воінам, якія загінулі ў баях з ворагам і аддалі свае жыцці за нашу свабоду! Гонар і слава доблесным абаронцам Айчыны!" - сказаў беларускі лідар.-0-