13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перадаў цёплыя прывітанні і пажаданні вярхоўнаму лідару Ірана Алі Хаменеі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з сакратаром Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Ісламскай Рэспублікі Іран Алі Акбарам Ахмадзіянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я вас вельмі прашу, каб, перадаючы мае пажаданні, віншаванні цяперашняму новаму Прэзідэнту (у ліпені бягучага года на прэзідэнцкіх выбарах у Іране перамогу атрымаў Масуд Пезешкіян. - Заўвага БЕЛТА), вы не забылі перадаць мае самыя цёплыя прывітанні духоўнаму лідару Ірана - спадару Хаменеі. Мы вельмі даўнія сябры і добра знаёмы з ім. Прытым шмат гадоў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамлялася БЕЛТА, у сакавіку 2023 года ў час афіцыйнага візіту ў Тэгеран Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Алі Хаменеі. Вярхоўны лідар Ірана адзначыў тады вялікі патэнцыял супрацоўніцтва дзвюх краін. "Узровень адносін павінен быць значна павышаны за кошт выкарыстання духу і волі, якія ёсць у абодвух бакоў, для рэалізацыі дамоўленасцей", - заявіў вярхоўны лідар.-0-