Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 жніўня 2024, 15:05

Лукашэнка педагогам: вы гаспадары ў гэтай краіне, як толькі завагаецеся - усё, рыхтуйце лапці

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяперашняе пакаленне беларусаў павінна зрабіць усё для таго, каб захаваць краіну. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, падводзячы вынікі Рэспубліканскага педагагічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вельмі спадзяюся на вас. Толькі настаўнік можа правесці ўнізе тую палітыку, якую я хачу, каб праводзілася. Таму я гаварыў аб тым, што вы нікога не павінны баяцца. Вы гаспадары ў гэтай краіне. Як толькі завагаецеся - усё, заўтра рыхтуйце лапці (бізун ужо нам падрыхтавалі). Таму ні ў якім разе не адступайце, нікога не бойцеся", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт папрасіў педагогаў не баяцца звяртацца з праблемамі па вертыкалі ўлады. "Мы вас абавязкова падтрымаем. Як ніколі важнейшае пытанне - утрымаць краіну ў руках. Нам ніколі нашы дзеці, унукі не даруюць, калі мы абвалім краіну і кінем і яе, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Мы павінны захаваць гэтыя землі для нашых дзяцей. Без вас гэта немагчыма".
"Мы ўжо за гэтыя гады калі не зразумелі, то намацалі тое, што нам трэба, што трэба для нашай краіны. Давайце яе захаваем для нашых дзяцей. Гэта самая галоўная мая просьба. Для таго, каб захаваць, будзьце строгімі, жорсткімі калі трэба, у школе, каб адчувалі, што настаўнік - святое", - заклікаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі