Пётр Міклашэвіч. Фота з архіва
18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Канстытуцыйнага Суда Пятра Міклашэвіча з 70-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Ваш працоўны шлях з'яўляецца прыкладам вернасці выбранай прафесіі юрыста, дастойнага служэння Закону, адданасці інтарэсам народа і дзяржавы. Уласцівыя Вам прафесіяналізм, прыстойнасць, адказнае стаўленне да работы атрымалі заслужаныя павагу і аўтарытэт", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пад кіраўніцтвам Пятра Міклашэвіча Канстытуцыйны Суд уносіць важкі ўклад ва ўмацаванне канстытуцыйнага парадку ў краіне, садзейнічае ўмацаванню асноў беларускай дзяржаўнасці, павышэнню ўзроўню правасвядомасці і прававой культуры грамадства.
"Няхай усім Вашым добрым справам спадарожнічае поспех. Шчыра жадаю здароўя, шчасця, міру і дабрабыту", - выказаў пажаданні кіраўнік дзяржавы.-0-