Сірыл Рамафоса. Фота РІА Навіны
15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сірыла Рамафосу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Мудрае рашэнне аб аб'яднанні сіл буйнейшых палітычных партый Паўднёвай Афрыкі для фарміравання Урада нацыянальнага адзінства будзе садзейнічаць з'яднанасці народа краіны перад сучаснымі глабальнымі выклікамі, - гаворыцца ў віншаванні. - У Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ёсць надзейны сябар па Руху недалучэння з Усходняй Еўропы - Беларусь. Мы таксама прымаем актыўны ўдзел у працэсе пашырэння інтэграцыйнага аб'яднання БРІКС".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўзаемадапаўняльнасць эканомік Беларусі і ПАР - важны фактар для рэалізацыі патэнцыяльна паспяховых праектаў у сферах забеспячэння харчовай і энергетычнай бяспекі, трансферу тэхналогій і стварэння ў Паўднёвай Афрыцы новых прамысловых вытворчасцей. "Упэўнены ў важнасці абмеркавання канкрэтных тэм беларуска-паўднёваафрыканскага парадку дня ў час нашай асабістай сустрэчы ў Мінску", - адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сірылу Рамафосу здароўя, даўгалецця і поспехаў.-0-