Фота з архіва
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі са 185-годдзем з дня яе заснавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Гэта старэйшая на тэрыторыі Еўропы аграрная ВНУ - заснавальніца навуковага падыходу да прагрэсіўнага земляробства і жывёлагадоўлі, - гаворыцца ў віншаванні. - Слаўны шлях установы адзначаны яркімі навукова-практычнымі дасягненнямі і цэлым сузор'ем імёнаў выдатных выпускнікоў, якія ўпісалі нямала значных старонак у гісторыю Беларусі".
Акадэмія сёння ўяўляе сабой не проста комплекс навучальных карпусоў, цэнтраў, лабараторый, інтэрнатаў, спартыўных і культурных пляцовак, а гэта перш за ўсё навукова-педагагічныя кадры, уклад якіх у развіццё фундаментальных і прыкладных даследаванняў у галіне біятэхналогій, аграэкалогіі, генетыкі і селекцыі неацэнны, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Але самае галоўнае - вы свята захоўваеце традыцыі, выхоўваючы ў моладзі любоў да роднай зямлі і павагу да нялёгкай сялянскай працы", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што калектыў ВНУ і ў далейшым зможа эфектыўна вырашаць пастаўленыя перад АПК задачы па забеспячэнні харчовай бяспекі, умацоўваць сваімі поспехамі прэстыж беларускай аграрнай навукі ў сусветнай адукацыйнай прасторы.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў супрацоўнікам акадэміі добрага здароўя, шчасця і дабрабыту: "Няхай справа, якой вы аддаяце душэўныя сілы, вопыт і веды, прыносіць радасць і новыя прафесійныя здзяйсненні".-0-
