Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 верасня 2024, 09:01

Лукашэнка павіншаваў работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці з прафесійным святам

Фота з архіва
Фота з архіва
1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У гэтых стратэгічных галінах беларускай эканомікі, што забяспечваюць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, працуюць тысячы людзей, якіх аб'ядноўваюць адказнае стаўленне і адданасць любімай справе. Працуючы ў няпростых умовах і дэманструючы арганізаванасць, кампетэнтнасць і мэтанакіраванасць, вы ўносіце значны ўклад ва ўмацаванне энергетычнай бяспекі, павелічэнне экспартнага патэнцыялу рэспублікі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што працаўнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці і ў далейшым будуць эфектыўна вырашаць усе задачы, ад чаго залежаць поспехі беларускай прамысловасці, дабрабыт і якасць жыцця беларускіх грамадзян.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі