Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 верасня 2024, 09:05

Лукашэнка павіншаваў прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіца з 60-годдзем

Роберт Фіца. Фота АР
Роберт Фіца. Фота АР
15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіца з 60-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Выказваю словы ўдзячнасці за добрыя пажаданні з нагоды майго юбілею і ў сваю чаргу сардэчна віншую Вас з 60-годдзем. У Беларусі ведаюць і цэняць мэтанакіраванасць і энергію, з якімі Вы шмат гадоў адстойваеце інтарэсы сваёй краіны. Вашы прынцыповасць і імкненне ісці наперад, уменне з'яднаць аднадумцаў, адкрыта выказваць сваё меркаванне - важныя якасці сапраўднага дзяржаўнага дзеяча. Спадзяюся на асабістую сустрэчу ў бліжэйшы час для падрабязнага абмеркавання агульных тэм. Буду рады вітаць вас на беларускай зямлі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы таксама падзякаваў прэм'ер-міністру Славакіі за цёплы прыём і гасціннасць, аказаныя беларускай дэлегацыі ў час святкавання 80-годдзя Славацкага нацыянальнага паўстання.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Роберту Фіца моцнага здароўя, даўгалецця і сіл для служэння на карысць Славакіі і яе народа.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі