Нарэндра Модзі. Фота РІА Навіны
10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэм'ер-міністра Індыі Нарэндру Модзі з заслужанай перамогай на парламенцкіх выбарах у гэтай краіне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вы дастойна прайшлі перадвыбарную гонку, забяспечылі пераемнасць улады і ўмовы для далейшага эканамічнага і сацыяльнага развіцця Індыі, умацавання яе аўтарытэту на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў надзею, што беларуска-індыйскія адносіны прадоўжаць паглыбляцца ў дружалюбным і ўзаемавыгадным ключы. "Мінск поўны рашучасці вывесці двухбаковы дыялог на ўзровень стратэгічнага партнёрства, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Добрай асновай для нашай работы па дасягненні гэтай мэты будзе дарожная карта па развіцці ключавых напрамкаў супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя на 2024-2026 гады. Разлічваю, што дакумент будзе падпісаны ў бліжэйшы час".
Беларускі лідар пацвердзіў гатоўнасць краіны да плённай сумеснай працы ў міжнародных арганізацыях. Ён таксама аднавіў запрашэнне прэм'ер-міністру Індыі наведаць Беларусь у зручны час.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нарэндру Модзі ажыццяўлення ўсіх пастаўленых дзяржаўных задач, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.-0-