Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 жніўня 2025, 09:27

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Кацярыну Васільеву з днём нараджэння

Кацярына Васільева
Кацярына Васільева
15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Кацярыну Васільеву з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прыродны талент і непаўторнае акцёрскае майстэрства далі магчымасць Вам стварыць яркія і праніклівыя мастацкія вобразы, пакарыць сэрцы шматлікіх паклоннікаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў артыстцы добрага здароўя, шчасця і даўгалецця. "Няхай Ваша творчасць, якая стала неад'емнай часткай культурнага здабытку брацкіх народаў Беларусі і Расіі, і ў далейшым дорыць гледачам радасць, служыць высакароднай мэце ўмацавання дружбы паміж нашымі краінамі", - адзначыў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі