Ларыса Доліна. Фота з архіва
10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Ларысу Доліну з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Унікальнае вакальнае майстэрства і манера выканання, выключнае жаночае абаянне прынеслі Вам заслужанае захапленне шматлікіх паклоннікаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі творчасць Ларысы Долінай карыстаецца вялікай папулярнасцю і прызнаннем: "Вас любяць і з нецярпеннем чакаюць як жаданага госця, чые выступленні становяцца сапраўдным святам".
"Упэўнены, што Ваша дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і культурных сувязей паміж нашымі брацкімі народамі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў народнай артыстцы Расіі даўгалецця, добрага здароўя і новых прафесійных здзяйсненняў.-0-
