Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 ліпеня 2025, 09:45

Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Валерыя Барашкава з 75-годдзем

Валерый Барашкаў. Фота з архіва
Валерый Барашкаў. Фота з архіва
9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Валерыя Барашкава з 75-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

"На працягу многіх гадоў Вы ўносіце неацэнны ўклад у развіццё айчыннай сістэмы адукацыі, з'яўляецеся сапраўдным народным настаўнікам Беларусі. Ваш жыццёвы шлях - прыклад прафесійнай біяграфіі педагога. Паклаўшы ў аснову сваёй працы бескарыслівае служэнне Радзіме, Вы зрабілі ўсё, каб школа стала храмам асветы і навукі, цэнтрам, дзе выхоўваюць будучых патрыётаў роднай зямлі, - гаворыцца ў віншаванні. - Няхай і ў далейшым Ваша невычэрпная творчая энергія, жаданне дзяліцца з моладдзю сваімі ведамі і мудрасцю будуць спрыяць павышэнню якасці і прэстыжу нацыянальнай школы".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Валерыю Барашкаву моцнага здароўя, натхнення і дабрабыту.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі