Ігар Крутой. Фота з архіва
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Ігара Крутога з 70-годдзем, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"З'яўляючыся адным з самых вядомых кампазітараў сучаснасці з непаўторным аўтарскім стылем, Вы атрымалі любоў і прызнанне многіх пакаленняў слухачоў, - гаворыцца ў віншаванні. - Запамінальныя мелодыі Вашых твораў увайшлі ў залаты фонд расійскай папулярнай музыкі".
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што дзейнасць народнага артыста і ў далейшым будзе садзейнічаць развіццю культурных сувязей паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ігару Крутому моцнага здароўя, дабрабыту, натхнення і новых творчых праектаў.-0-