Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Фота з архіва
16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Праваслаўная Царква адыгрывае важную ролю ў падтрыманні міжканфесійнай згоды ў нашай краіне. Сваім архіпастырскім служэннем і малітвамі Вы ўносіце вялікі ўклад у захаванне і прымнажэнне маральных і культурна-гістарычных каштоўнасцей на беларускай зямлі, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваша асабістая адкрытасць да дыялогу з людзьмі розных пакаленняў, прынцыпаў і перакананняў дапамагае кожнаму чалавеку адчуць бацькоўскі клопат і падтрымку ў цяжкую хвіліну".
Кіраўнік дзяржавы пажадаў мітрапаліту Веніяміну добрага здароўя, даўгалецця і поспехаў у стваральнай працы: "Няхай Вашы мудрасць, жыццёвы вопыт і далей служаць умацаванню духоўнага адзінства нашага грамадства".-0-