Міхаіл Баярскі. Фота ТАСС
26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Міхаіла Баярскага з 75-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вы ўладальнік дзіўна яркага творчага лёсу, бліскуча рэалізавалі сваё дараванне ў кіно, тэатры і на эстрадзе. Захоўваючы вернасць лепшым традыцыям выканальніцкага майстэрства, у акцёрскіх працах Вы ўвасобілі высокія ідэалы гонару, дабра і справядлівасці. Вашы героі - мужныя людзі з нязломнай сілай волі і цвёрдасцю духу - любімыя гледачамі розных пакаленняў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што талент Міхаіла Баярскага і ў далейшым будзе садзейнічаць развіццю і ўмацаванню сувязей паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі. Прэзідэнт пажадаў артысту здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця.-0-