Нікалас Мадура. Фота AP Photo
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру з чарговай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Жыхары вашай краіны такім шляхам падтрымалі курс на пабудову сучаснай і незалежнай дзяржавы, у якой народ можа самастойна вызначаць свой лёс. У вельмі няпростых умовах венесуэльскаму ўраду ўдалося выйсці на паступальнае аднаўленне эканомікі і павышэнне ўзроўню жыцця звычайных грамадзян. Цвёрдую пазіцыю афіцыйнага Каракаса добра чуваць на усіх міжнародных пляцоўках", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што пад кіраўніцтвам Нікаласа Мадуры Венесуэла прадоўжыць упэўнена крочыць па шляху ўмацавання свайго суверэнітэту, развіцця кампетэнцый па шматлікіх напрамках.
"Мінск гатовы прымаць у гэтым актыўны ўдзел, што было пацверджана ў час нядаўняга візіту прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Каракас. Разлічваю, што да канца года мы зможам сустрэцца з Вамі і прадметна абмеркаваць стан выканання нашых дамоўленасцей", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нікаласу Мадуру выдатнага здароўя і невычэрпнай энергіі для рэалізацыі ўсіх планаў па будаўніцтве моцнай і працвітаючай Венесуэлы.-0-