Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 жніўня 2024, 22:40

Лукашэнка павіншаваў Літвіновіча з залатым медалём на Алімпіядзе ў Парыжы 

Іван Літвіновіч
Іван Літвіновіч
2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў батутыста Івана Літвіновіча з залатым медалём на ХХХІІІ летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Дарагі Іван! Ты - наша гордасць! Дзякую за алімпійскае золата. Мільёны беларусаў сёння захапляюцца тваёй воляй да перамогі, мэтанакіраванасцю і сілай характару, - падкрэсліў беларускі лідар. - Перамагчы на Алімпіядзе - вялікае дасягненне, а абараніць тытул алімпійскага чэмпіёна - спартыўны подзвіг, якім ты паставіў сябе ў адзін рад з самымі выдатнымі атлетамі свету".

"Ад усёй душы віншую трэнераў і спецыялістаў, якія ўклалі ў гэту перамогу свае талент і майстэрства. Беларуская школа скачкоў на батуце чарговы раз прадэманстравала найвышэйшы клас і пацвердзіла заслужанае лідарства на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсмену здароўя, шчасця і новых поспехаў на карысць роднай Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі