Фота з архіва
1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 80-годдзем гэтага падраздзялення ВНУ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Прыміце шчырыя віншаванні з 80-годдзем факультэта журналістыкі БДУ - вядучага адукацыйнага цэнтра краіны ў сферы масавай інфармацыі. Створаная працай вопытных педагогаў, яго вучэбная база на працягу многіх гадоў з'яўляецца асновай падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў і сапраўдных прафесіяналаў для айчыннай медыяіндустрыі. Штодзённа асвятляючы жыццё нашай дзяржавы, выпускнікі факультэта ў асобах, падзеях і фактах фарміруюць сучаснае аблічча Радзімы і абараняюць яе інфармацыйны суверэнітэт", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што правераныя часам традыцыі журфака знойдуць дастойнае прадаўжэнне ў дасягненнях яго выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў, а высокія стандарты якасці адукацыі будуць і ў далейшым садзейнічаць развіццю медыйнай галіны і служыць інтарэсам роднай Беларусі.-0-