Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 кастрычніка 2024, 09:00

Лукашэнка павіншаваў калектыў Службы бяспекі Прэзідэнта з 30-годдзем з дня ўтварэння

Фота з архіва
Фота з архіва
25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў Службы бяспекі Прэзідэнта Беларусі з 30-годдзем з дня ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт падкрэсліў: "Усе гэтыя гады, забяспечваючы ахову вышэйшых службовых асоб дзяржавы, суправаджаючы падрыхтоўку і правядзенне масавых мерапрыемстваў, афіцыйных візітаў прадстаўнічых замежных дэлегацый, вы заўсёды дэманстравалі бездакорную зладжанасць у рабоце і вернасць прысязе, былі ўзорам гонару і мужнасці".

"Дзякую вам за выключны прафесіяналізм і здольнасць аператыўна выконваць задачы любой складанасці, кіруючыся прынцыпамі сапраўднай адданасці абавязку, Айчыне і беларускаму народу. Упэўнены ў вашай гатоўнасці і ў далейшым з годнасцю і гонарам выконваць ускладзеныя на вас абавязкі, своечасова і эфектыўна адказваць на выклікі часу ў імя міру і працвітання нашай роднай Беларусі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім", - пажадаў кіраўнік дзяржавы.

Віншаванне кіраўніка дзяржавы калектыву Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Калектыву Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны!

Віншую вас з 30-годдзем з дня ўтварэння Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Усе гэтыя гады, забяспечваючы ахову вышэйшых службовых асоб дзяржавы, суправаджаючы падрыхтоўку і правядзенне масавых мерапрыемстваў, афіцыйных візітаў прадстаўнічых замежных дэлегацый, вы заўсёды дэманстравалі бездакорную зладжанасць у рабоце і вернасць прысязе, былі ўзорам гонару і мужнасці.

Дзякую вам за выключны прафесіяналізм і здольнасць аператыўна выконваць задачы любой складанасці, кіруючыся прынцыпамі сапраўднай адданасці абавязку, Айчыне і беларускаму народу.

Упэўнены ў вашай гатоўнасці і ў далейшым з годнасцю і гонарам выконваць ускладзеныя на вас абавязкі, своечасова і эфектыўна адказваць на выклікі часу ў імя міру і працвітання нашай роднай Беларусі.

Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім!

Аляксандр Лукашэнка,
25 кастрычніка 2024 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі