Фота з архіва
12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" з 90-годдзем адкрыцця гэтай галоўнай спартыўнай арэны краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Пасля маштабнай рэканструкцыі "Дынама" ператварыўся ў прыгожую суперсучасную арэну са сваім непаўторным абліччам, якое ўвасабляе багатыя спартыўныя традыцыі Беларусі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэты легендарны культурна-спартыўны комплекс памятае мноства яркіх выступленняў, перамог і вялікіх імёнаў. Тут праходзілі буйнейшыя міжнародныя спартыўныя падзеі - ад гарачых футбольных баталій Алімпіяды 1980 года да незабыўных Еўрапейскіх гульняў і Гульняў краін СНД".
"Сёння, як і ў былыя гады, на яго дарожках і ў залах побач з вядомымі чэмпіёнамі трэніруюцца юныя атлеты, тысячы мінчан далучаюцца да здаровага ладу жыцця", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" прадоўжыць дынамічна развівацца, застаючыся не толькі адным з галоўных сімвалаў Мінска і Беларусі, але і кузняй новых перамог, месцам прыцягнення для падрастаючых пакаленняў актыўных і любячых сваю краіну грамадзян.
Прэзідэнт пажадаў працоўнаму калектыву, а таксама ўсім, для каго стадыён стаў важнай часткай жыцця, моцнага здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў.-0-