Фота з архіва
26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў часопіса "Алеся" з векавым юбілеем выдання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ад першага нумара і да сённяшняга часу "Алеся" з'яўляецца сапраўдным летапісам жыцця, добрым субяседнікам і верным сябрам для розных пакаленняў беларусак. Талент і прафесіяналізм каманды аднадумцаў, уменне адлюстроўваць прыгажосць і глыбіню жаночай натуры, зазірнуць у таямнічы свет жаночага шчасця на працягу гадоў выклікаюць высокі давер да часопіса", - гаворыцца ў віншаванні.
"Упэўнены, што яркія ідэі, новыя цікавыя праекты і далей дапамогуць калектыву прадаўжаць слаўныя традыцыі папярэднікаў, садзейнічаць актыўнасці і павышэнню ролі жанчын у грамадстве, умацаванню інстытута сям'і, выхаванню патрыятызму і прапагандзе нацыянальных духоўных каштоўнасцей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву выдання моцнага здароўя і дабрабыту, невычэрпнага натхнення і поспехаў у працы на карысць роднай Беларусі.-0-