Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 кастрычніка 2024, 09:51

Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі з 50-годдзем установы

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў, ветэранаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі з паўвекавым юбілеем установы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша слаўная гісторыя пачалася 1 кастрычніка 1974 года, калі свае дзверы расчыніла Мінскае авіяцыйнае тэхнічнае вучылішча грамадзянскай авіяцыі, якое паспяхова рыхтавала высакакласных прафесіяналаў. Пасля набыцця незалежнасці ўсе дасягненні і перамогі навучальнай установы непарыўна звязаны са станаўленнем суверэннай Беларусі і развіццём айчыннай школы ў гэтай сферы", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння ўнікальны прафесарска-выкладчыцкі калектыў акадэміі займаецца навуковымі распрацоўкамі, укараняе сучасныя тэхналогіі, адкрывае новыя напрамкі.

"Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце ставіць перад сабой амбіцыйныя задачы, захоўваць і прымнажаць назапашаны вопыт, выхоўваць сапраўдных патрыётаў Беларусі, верных выбранай прафесіі і адказных за будучыню сваёй краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі