Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 кастрычніка 2024, 09:08

Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі ВАВ з 80-годдзем

Фота з архіва
Фота з архіва
22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з 80-годдзем заснавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Музей - гордасць Беларусі. Пачаўшы сваю гісторыю адразу пасля вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ён стаў сімвалам барацьбы, мужнасці і самаахвярнасці беларускага народа, яго непакорнасці ворагу".

"Унікальныя экспазіцыі залаў, разнастайныя праекты і праграмы музея беражліва захоўваюць памяць пра бессмяротны подзвіг Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў, усіх, хто набліжаў Вялікую Перамогу", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Сёння ўстанова з гонарам процістаіць фальсіфікацыі гістарычнай праўды аб Другой сусветнай вайне. Нагадваючы чалавецтву аб тых трагічных падзеях, выхоўвае падрастаючае пакаленне на ідэях роўнасці, чалавекалюбства і мірнага суіснавання народаў".

Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што энтузіязм і захопленасць сваёй справай будуць і ў далейшым абуджаць у сэрцах наведвальнікаў дабрату і любоў да Радзімы.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця і выдатнага настрою.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі