Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 ліпеня 2024, 10:59

Лукашэнка павіншаваў калектыў Адміністрацыі Прэзідэнта з 30-годдзем яе ўтварэння

Фота з архіва
Фота з архіва
22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і ветэранаў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 30-годдзем з дня яе ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэты важны орган дзяржаўнага кіравання ствараўся ў няпростым 1994 годзе як палітычны штаб, які забяспечвае поўнамаштабную рэалізацыю паўнамоцтваў Прэзідэнта і кантроль за выкананнем яго рашэнняў, - гаворыцца ў віншаванні. - Гады станаўлення незалежнай і моцнай Беларусі сталі для Адміністрацыі Прэзідэнта часам фарміравання самых высокіх кампетэнцый і заслужанага аўтарытэту, загартавалі і выхавалі ў яе сценах сотні вопытных і паспяховых кіраўнікоў".

Цяпер перад калектывам Адміністрацыі Прэзідэнта стаяць усё тыя ж ключавыя задачы: каардынацыя заканатворчай і ідэалагічнай работы, суправаджэнне розных дзяржаўных праграм, экспертыза і дапрацоўка нацыянальных праектаў у сацыяльнай, эканамічнай, унутранай і знешняй палітыцы, фарміраванне кадравага рэзерву кіраўніка дзяржавы, забеспячэнне зладжанай работы оргнаў дзяржкіравання і ўсёй вертыкалі ўлады, звярнуў увагу беларускі лідар.

"Прыемна, што пры гэтай маштабнай шматзадачнасці вы не забываеце аб галоўным - простых людзях, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Амаль 30 тыс. нашых грамадзян штогод звяртаюцца ў Адміністрацыю Прэзідэнта і знаходзяць тут дапамогу ў вырашэнні сваіх жыццёвых праблем".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і ў далейшым высокапрафесійны і дружны калектыў Адміністрацыі Прэзідэнта будзе трымаць руку на пульсе часу і грамадства і зробіць усё для дабрабыту і стабільнасці любімай Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву і ветэранам гэтага органа дзяржкіравання здароўя, шчасця, мірнага неба і новых працоўных здзяйсненняў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі