Дзмітрый Салей. Фота Мінспорту
8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па паралімпійскіх відах спорту Дзмітрыя Салея з серабром Паралімпіяды ў Парыжы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Шчыра рады, што дзякуючы сваёй упартасці, характару і высокаму спартыўнаму майстэрству ты зноў падняўся на п'едэстал. Малайчына!" - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дзмітрыю Салею моцнага здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў.-0-