Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 кастрычніка 2024, 18:25

Лукашэнка павіншаваў Даніэла Франсішку Шапу з выбраннем Прэзідэнтам Мазамбіка

Фота з архіва
Фота з архіва
25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Даніэла Франсішку Шапу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Мазамбіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вынікі галасавання сведчаць аб высокім даверы нацыі Вам і партыі "Фронт вызвалення Мазамбіка". Перакананы, што пад Вашым кіраўніцтвам краіна будзе і далей паступальна развівацца і адстойваць свае пазіцыі на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ва ўмацаванні доўгатэрміновых сувязей з Мазамбікам. "Мінск і Мапуту маюць значны патэнцыял для ўдасканалення палітычнага дыялогу, паглыблення ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама для актывізацыі сумеснай дзейнасці па такіх напрамках, як нафтахімія, адукацыя, высокатэхналагічная вытворчасць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Можам садзейнічаць абнаўленню эканомікі вашай дзяржавы і прапанаваць беларускі вопыт паспяховай рэалізацыі праектаў па механізацыі сельскай гаспадаркі і забеспячэнні харчовай бяспекі ў суседнім Зімбабвэ. У выпадку Вашай згоды гатовы ў бліжэйшы зручны час накіраваць нашу ўрадавую дэлегацыю высокага ўзроўню для вызначэння перспектыўных сфер", - адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт пажадаў Даніэлу Франсішку Шапу моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а таксама запрасіў яго наведаць з візітам Мінск, каб абмеркаваць усе пытанні развіцця двухбаковых адносін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі