Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 жніўня 2024, 17:01

Лукашэнка павіншаваў батутыстку Віялету Бардзілоўскую з серабром Алімпіяды ў Парыжы

Віялета Бардзілоўская
Віялета Бардзілоўская
2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па скачках на батуце Віялету Бардзілоўскую з заваяваннем серабра Алімпіяды ў Парыжы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэты медаль - сапраўдны трыумф для цябе і ўсёй беларускай алімпійскай каманды, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Нягледзячы ні на якія абставіны, у саперніцтве з самымі моцнымі атлетамі планеты ты змагла прадэманстраваць адточанае майстэрства, непахісны характар і сілу духу".

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з такой значнай для краіны перамогай таксама ўвесь трэнерскі штаб на чале з Вольгай Уласавай: "Мы ганарымся беларускай школай батутыстаў".

"Ад усяго сэрца жадаю моцнага здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў", - адзначыў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі