Фота з архіва
6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў транспартных войскаў Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам - Днём чыгуначных войскаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень чыгуначных войскаў, чый баявы шлях цесна звязаны з гераічнай гісторыяй нашай краіны, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - У гады Вялікай Айчыннай вайны воіны-чыгуначнікі асабліва вызначыліся ў ходзе аперацыі "Баграціён", забяспечыўшы маштабную перадыслакацыю войскаў, тэхнікі і дастаўку тысяч тон грузаў. Тым самым унеслі вялікі ўклад у вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 80-годдзе якога мы адзначылі ў гэтым годзе".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Слаўныя традыцыі пакалення пераможцаў сёння захоўваюцца і прымнажаюцца асабовым складам транспартных войскаў. Вамі паспяхова вырашаюцца ўсе пастаўленыя задачы па ўмацаванні ваеннай бяспекі дзяржавы, удасканаленні сістэмы ваеннай лагістыкі і развіцці транспартнай інфраструктуры краіны. Пры гэтым нязменным застаюцца высокі прафесіяналізм, адказнасць і вернасць воінскаму абавязку. Няхай так будзе і ў далейшым".
Прэзідэнт падзякаваў усім за ратную працу і пажадаў моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў на карысць роднай Беларусі.-0-