28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 2-й ордэна Чырвонай Зоркі інжынернай брыгады са 105-й гадавінай яе ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сфарміраваная як ваенна-маскіровачная рота ў далёкія гады грамадзянскай вайны, воінская часць асабліва вызначылася ў час Вялікай Айчыннай вайны, хаваючы і маскіруючы важнейшыя ваенныя і прамысловыя аб'екты", - гаворыцца ў віншаванні.
Слаўныя баявыя традыцыі брыгады і сувязь пакаленняў захоўваюцца яе асабовым складам і цяпер, канстатаваў кіраўнік дзяржавы. "Воіны-інжынеры нязменна дэманструюць высокае прафесійнае майстэрства, цярпенне, упартасць і адвагу пры выкананні задач любой складанасці. Так было ў ходзе ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Так адбываецца і ў нашы дні падчас трэніровак, вучэнняў або ў выпадках, калі даводзіцца абясшкоджваць выбухованебяспечныя прадметы, усямерна умацоўваючы абараназдольнасць краіны і аберагаючы мірную працу грамадзян", - падкрэсліў Прэзідэнт і падзякаваў асабоваму складу і ветэранам брыгады за службу.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім мірнага неба, шчасця, дабрабыту, нязменнага шанцавання і новых дасягненняў на карысць Радзімы - Рэспублікі Беларусь.-0-