![](https://blr.belta.by/images/storage/news/with_archive/2024/000019_1707373506_127734_big.jpg)
8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ільхама Аліева з пераканаўчай перамогай на выбарах Прэзідэнта Азербайджана. Тэлефонная размова адбылася ў час знаходжання кіраўніка дзяржавы ў Ташкенце. Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў разам патэлефанавалі азербайджанскаму калегу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ільхаму Аліеву добрага здароўя і шмат сіл для рэалізацыі ўсяго задуманага на карысць дружалюбнага народа Азербайджана.
![](https://www.belta.by/uploads/files/IMG_6512q-1.jpg)
"У асобе Беларусі Вы маеце надзейнага сябра, які падзяляе падыходы да пабудовы справядлівых і раўнапраўных міждзяржаўных адносін, умацавання бяспекі, дыялогу і даверу", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-