Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 жніўня 2024, 14:42

Лукашэнка пацвердзіў планы да 2025 года выраўнаваць зарплату работнікаў адукацыі з сярэдняй па краіне

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 27 жніўня на Рэспубліканскім педагагічным савеце, пацвердзіў планы да 2025 года выраўнаваць зарплату работнікаў адукацыі з сярэдняй па краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Настаўнік быў і застаецца апорай дзяржавы, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Вядома, з якой павагай я стаўлюся да вашай працы. Пытанні сацыяльнай падтрымкі настаўнікаў, умацавання станоўчага іміджу педагога і школы - прыярытэтны напрамак нашай палітыкі. І работа ў гэтай сферы будзе прадоўжана. Да 2025 года мы выраўнуем заработную плату работнікаў адукацыі з сярэдняй па краіне".

Прэзідэнт нагадаў, што ў Беларусі вядзецца работа па забеспячэнні жыллём работнікаў сферы адукацыі. У Мінскім раёне ў бліжэйшы час уручаць ключы жыльцам першага дома для настаўнікаў. Плануецца аналагічнае будаўніцтва і ў Брэсцкай вобласці. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў падумаць аб мэтавай праграме будаўніцтва жылля для работнікаў сацыяльнай сферы ва ўсіх рэгіёнах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі