Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 жніўня 2024, 12:54

Лукашэнка пацікавіўся ў ваенных абстаноўкай на граніцы з Украінай

Фота з архіва
Фота з архіва
16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адной з тэм нарады ў Прэзідэнта Беларусі па пытаннях ваеннай бяспекі стала абстаноўка на граніцы з Украінай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пасля падзей з гэтымі беспілотнікамі мы ўзмацнілі кантроль на беларуска-ўкраінскай граніцы. Больш таго, мы вывелі туды часці нашай арміі. Якая цяпер абстаноўка на граніцы, ці ўсе падраздзяленні выведзены ў раён канцэнтрацыі войскаў на непрадбачаны выпадак? Матэрыялы я атрымаў, карта ў мяне адпаведная ёсць. Я прашу далажыць не толькі абстаноўку, але і развіццё сітуацыі, вашы прапановы, што будзем рабіць тут далей", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Гэта нарада - не спроба паглыбіцца ў разбор нейкіх сур'ёзных праблем арміі. Да гэтага мы яшчэ вернемся. На кантролі ўсе пытанні. Усе ведаюць, што трэба рабіць. Мы да гэтага вернемся крыху пазней. А вось гэта канкрэтнае пытанне - перш за ўсё звязанае з беларуска-ўкраінскай граніцай. Прайшоў пэўны час. Наколькі сур'ёзна тое, што адбываецца там з боку Украіны. Вось гэтыя пытанні", - дадаў беларускі лідар, акрэсліваючы кола пытаняў на нарадзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі