Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 лістапада 2024, 11:37

Лукашэнка паставіў задачу мінімум у два разы нарасціць аб'ёмы вытворчасці рапсу ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
2 лістапада, Масты /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі трэба мінімум у два разы нарасціць аб'ёмы вытворчасці рапсу. Такую задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў у час фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2024" у Мастах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб поспехах Гродзенскай вобласці ў галіне сельскай гаспадаркі, Прэзідэнт асобную ўвагу ўдзяліў ураджаю рапсу. У бягучым годзе ў рэгіёне ён рэкордны. Валавы збор склаў 287 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 40 ц/га. "А пачыналі мы 30 гадоў таму ўсяго толькі з шасці - шэсць з паловай цэнтнераў была ўраджайнасць!" - заўважыў ён.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што тады ў рапс ніхто не верыў і ён асабіста літаральна прымушаў яго сеяць тых, хто не хацеў думаць стратэгічна. Вучоных кіраўнік дзяржавы заклікаў вывесці айчынныя азімыя сарты. "І мы гэта зрабілі, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Беларусь сёння асацыіруецца з бязмежнымі жоўтымі палямі. Едзеш - краіна пахне мёдам. Рапс стаў другім золатам".

Таму, паводле слоў Прэзідэнта, напоўнены рапсавым алеем гродзенскі хрустальны зубр заслужана ўпрыгожвае экспазіцыю Палаца Незалежнасці.

"Гэта сапраўды культура сучаснага і будучага. Паколькі рапс - не толькі прадукт харчавання, але і камбікорм, біядызель, сыравіна для кандытарскай і касметычнай галін", - падкрэсліў беларускі лідар.

Беларусь цяпер уваходзіць у топ-10 сусветных экспарцёраў рапсавага алею. Вырабляе каля 1 млн т, прадае больш як на паўмільярда долараў у год. І нават экспартуе насенне ўласнай селекцыі, якога чвэрць стагоддзя таму амаль не было.

"Але давайце гаварыць сумленна: магутнасці нашых прадпрыемстваў па вытворчасці гэтага ўнікальнага прадукту, які супастаўны, а тое і перасягае для нас па сваіх якасцях аліўкавы алей, даюць магчымасць вырабляць у два разы больш. Проста мы дрэнна, мабыць, рэкламіруем гэты прадукт. Не аліўкавы алей трэба ужываць у ежу беларусам, а рапсавы. Я гэта зрабіў, заклікаю і вас. Аграрыі ўсёй Беларусі павінны нарасціць аб'ёмы гэтай культуры як мінімум удвая, - арыентаваў кіраўнік дзяржавы. - Рапс - наш экспартны патэнцыял. Пакуль на рынку ёсць попыт на нейкую прадукцыю, яе трэба вырабляць і прадаваць".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі