Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 кастрычніка 2024, 10:21

Лукашэнка паставіў пад сумненне заявы Трампа, што ён можа хутка закончыць вайну ва Украіне

Дональд Трамп. Фота 45office.com
Дональд Трамп. Фота 45office.com
24 кастрычніка, Казань /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў пад сумненне заявы кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа, што ў выпадку перамогі на выбарах ён зможа вельмі хутка завяршыць вайну ва Украіне. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на палях саміту БРІКС у інтэрв'ю журналістцы УДТРК Вользе Скабеевай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне не падабаецца яго тэзіс заканчэння вайны з Украінай: "Я гэта зраблю!" - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён расказаў, што жартам задаў на гэту тэму пытанне свайму расійскаму калегу: "Раскажы, як Трамп цябе прымусіць закончыць вайну? Што, прыйдзе, тупне нагой і скажа: "Ты давай заканчвай! І ты пабег, закончыш?"

"Я як Прэзідэнт гэта наогул не ўяўляю. Ён што, прыйдзе ў Расію і скажа? Дык яго Скабеева за 20 секунд (у сваёй перадачы. - Заўвага БЕЛТА) размажа так, што ён не паднімецца", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі