17 снежня, Аман /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля наведвання порта і свабоднай эканамічнай зоны "Сахар" наведаў крэпасць (форт) Сахар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Крэпасць - адна з ключавых славутасцей Сахара. Размешчана на ўзбярэжжы Аманскага заліва. Першае ўмацаванне на гэтым месцы адносіцца да ХIII стагоддзя.
У 1507 годзе форт быў захоплены партугальцамі. Неаднаразова перабудоўваўся. Набыў цяперашні выгляд у 1621 годзе. У 1643 годзе партугальцы былі канчаткова выгнаны з Сахара, пасля чаго крэпасць на доўгі час стала рэзідэнцыяй мясцовага губернатара.
Цяпер яна ўключае ў сябе музей, адкрыты ў 1993 годзе, у якім дэманструюцца многія археалагічныя і гістарычныя артэфакты, што адносяцца да Сахара і гісторыі Амана. Асобная экспазіцыя прысвечана гандлю меддзю, яе ролі ў развіцці Амана.
Побач з крэпасцю знаходзіцца мячэць Султана Кабуса, якая займае плошчу 17 тыс. кв.м, у ёй адначасова могуць знаходзіцца больш за 2000 чалавек.-0-