Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 жніўня 2025, 14:06

Лукашэнка папярэдзіў, што адсутнасць айчыннай бульбы ў магазінах недапушчальна

28 жніўня, Кіраўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў кіраўніцтва гандлёвых сетак аб недапушчальнасці адсутнасці на паліцах якаснай і даступнай айчыннай бульбы. Кіраўнік дзяржавы заявіў аб гэтым на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця бульбаводства ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Звяртаю ўвагу кіраўнікоў гандлёвых сетак, што адсутнасць у магазінах якаснай даступнай айчыннай бульбы будзе мець для ўсіх сумныя вынікі", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Спецыялісты запэўніваюць, што ў гэтым годзе ў Беларусі ўдасца сабраць мільён тон бульбы, што на трэць больш, чым у мінулым годзе. А разам з насельніцтвам ураджай можа скласці каля 3,5 млн тон. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гэта дасць магчымасць не толькі цалкам забяспечыць сябе, але і экспартаваць. "Мінулая вясна паказала, што наша бульба на знешніх рынках ідзе нарасхват. Даходзіла да ажыятажнага попыту, і нібыта ў нас былі пустыя паліцы ў магазінах", - дадаў ён.

Прэзідэнт нагадаў, што ўраду было даручана прыняць усе меры, каб сітуацыя не паўтарылася. Паводле яго слоў, беларусы ўвесь год павінны мець магчымасць купіць айчынную бульбу (а таксама цыбулю, моркву, капусту) па прымальнай цане.

Пры гэтым, падкрэсліў беларускі лідар, не трэба бясконца мыць бульбу, каб прадаць яе даражэй. "Любы селянін ведае, што мытая доўга не захоўваецца, гніе. І ў выніку вы яе проста выкінеце. Таму падыходзьце разумна, па-гаспадарску", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі