Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 верасня 2024, 12:20

Лукашэнка памілаваў яшчэ 30 асуджаных за злачынствы пратэснай накіраванасці

Фота з архіва
Фота з архіва
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам памілаваны 30 асоб, асуджаных за злачынствы пратэснай накіраванасці. Адпаведны ўказ нумар 343 "Аб памілаванні асуджаных" падпісаны кіраўніком дзяржавы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта рашэнне - гуманны жэст у адносінах да гэтых людзей. Яны атрымалі шанц вярнуцца да нармальнага жыцця, да сям'і і работы", - падкрэслілі ў прэс-службе. Сярод памілаваных 7 жанчын і 23 мужчыны. Большасць асуджаных з'яўляюцца бацькамі непаўналетніх і малалетніх дзяцей.

Усе прадстаўленыя да памілавання асобы вывучаліся камісіяй па вяртанні збеглых пад кіраўніцтвам генеральнага пракурора Андрэя Шведа. "Усімі гэтымі асобамі выкананы абавязковыя ўмовы памілавання - яны падалі хадайніцтва аб памілаванні, прызналі віну, шчыра раскаяліся і далі абяцанне весці правапаслухмяны спосаб жыцця", - адзначылі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Кантроль за правапаслухмянымі паводзінамі вызваленых забяспечыць МУС.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі