31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палохаць Міжнародным крымінальным судом кіраўнікоў суверэнных дзяржаў стала новым "дэмакратычным" трэндам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У наяўнасці крах усіх пастулатаў дэмакратыі. Мы бачым: ёсць дэмакратыя для сябе, а ёсць дэмакратыі на экспарт. Якімі дэмакратычнымі каштоўнасцямі можна растлумачыць тое, што адбываецца на Блізкім Усходзе, і тое, што адбылося ва Украіне? Няўжо верхам дэмакратыі з'яўляецца магчымасць фізічнага ўстаранення чалавека, якога, напрыклад, ЗША і іх сатэліты палічаць пагрозай для нацыянальнай бяспекі? Любога - ад палітычнага і грамадскага дзеяча да бізнесмена, вучонага або журналіста", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Або новы "дэмакратычны" трэнд - палохаць Міжнародным крымінальным судом кіраўнікоў суверэнных дзяржаў", - дадаў Прэзідэнт.-0-