Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 верасня 2024, 09:31

Лукашэнка: палітыка Беларусі не агрэсіўная ў адносінах да Польшчы

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палітыка Беларусі не агрэсіўная ў адносінах да Польшчы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 верасня на сустрэчы з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія пражываюць у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы выступіў старшыня грамадскага аб'яднання "Саюз палякаў на Беларусі" Аляксандр Сангін. "Размаўляючы з жыхарамі па абодва бакі граніцы, вельмі дакладна разумею, што простыя людзі чакаюць хутчэйшай нармалізацыі адносін паміж краінамі. Ці ідуць на кантакт польскія ўлады па прапановах беларускага боку ў частцы ўрэгулявання існуючых адносін?" - пацікавіўся ён.

"Не буду гаварыць аб нашых адносінах з кіраўніцтвам Польшчы. Я не хачу сказаць, што з усімі палякамі ў Польшчы ў нас бліскучыя адносіны, але 99 працэнтаў палякаў разумеюць нашу палітыку і, упэўнены, падтрымліваюць яе. Наша палітыка не агрэсіўная ў адносінах да Польшчы. Мы не стараемся навязаць сваю палітыку, не стараемся ваяваць з Польшчай. Мы добра разумеем, што ў гэтай вайне загінуць мільёны і ніхто не выйграе. І яна нам не патрэбна. Нам патрэбны мір і спакой", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Больш таго, афіцыйны Мінск гатовы хоць заўтра нармалізаваць адносіны з Польшчай, але мяч на польскім баку, падкрэслівае беларускі лідар. У гэтым плане кіраўнік дзяржавы згадаў аб розных недружалюбных кроках польскіх улад у адносінах да Беларусі. Гэта і закрыццё пунктаў пропуску, санкцыйныя абмежаванні, будаўніцтва на граніцы сцяны і абсалютна беспадстаўная крытыка па міграцыйнай тэматыцы і пытаннях захавання правоў чалавека.

Больш таго, знаходзячыся ў палітычнай залежнасці ад ЗША, польскае кіраўніцтва траціць вялізныя грошы на ўзбраенні, ствараючы дадатковую ваенную напружанасць у рэгіёне.

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што Беларусь цяпер звяртае нават больш увагі на граніцу з Польшчай, чым з Украінай, нягледзячы на тое, што на поўдні ідзе вайна. "Мы ўмацавалі граніцу, стварылі апорныя пункты. Вы бачылі, я пад Брэстам быў на адным з гэтых пунктаў. На вышынях, зручных для ваенных, мы стварылі другую граніцу фактычна. Ну калі там узяць гэты апорны пункт, то ты пакладзеш там тысячы воінаў. Навошта, каму гэта патрэбна? Але мы вымушаны абараняцца. Тым больш у нас ёсць усё для таго, каб абараніць сваю краіну, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - І вагацца для абароны сваёй Беларусі, вы мяне ведаеце, я ні на імгненне (не буду. - Заўвага БЕЛТА). Ліній ніякіх рысаваць не будзем. Не дай бог толькі ступяць на нашу зямлю. Паважаюць толькі моцных. Таму слабасці гэтай быць не павінна".

Нягледзячы на ўсе непаразуменні і напружанасць, Аляксандр Лукашэнка арыентуе беларускі ўрад не сварыцца з палякамі: "Можа, мы недзе нешта не дапрацавалі. Давайце будзем з імі па-добраму, давайце будзем рабіць крокі насустрач".

"Мы праводзім разумную стрыманую палітыку. Мяч на іх баку. Мы гатовы настолькі глыбока з імі супрацоўнічаць, наколькі яны да гэтага гатовы", - заявіў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі