5 кастрычніка, Мікашэвічы /Кар. БЕЛТА/. Палессе неабходна адрадзіць на працягу наступнай пяцігодкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Мікашэвічах на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2024", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы дамовіліся ўчора (у час наведвання ў Пінскім раёне ААТ "Парахонскае". - Заўвага БЕЛТА) - мы вяртаемся да праграмы адраджэння нашага Палесся", - сказаў Прэзідэнт. Гэтыя яго словы сустрэлі апладысментамі.
Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што не патрабуе нічога звышнатуральнага, але "трэба прадоўжыць тую вялікую справу, якую пачалі больш за дзясятак гадоў таму". "Я, можа, вельмі рэзка сказаў, што Палессе можа накарміць краіну, а ўсё астатняе мы можам прадаць за межы Беларусі. Попыт на прадукты харчавання будзе толькі расці", - упэўнены беларускі лідар.
"Палессе - гэта найпрыгажэйшы край Беларусі. Не ў крыўду іншым, як я кажу, гэта тут нарадзіўся сапраўдны беларус. Са сваёй ментальнасцю, характарам, мэтанакіраванасцю, нейкай хітрынкай. Гэта сапраўдныя працавікі. Мы павінны адрадзіць Палессе на працягу наступнай пяцігодкі. Гэта яшчэ важна таму, каб паказаць прыклад нашым дзецям, унукам, моладзі, як трэба працаваць. Як бы мы ні хвалілі моладзь (яна добрая, цудоўная, лепшая за нас), але яна іншая. Трэба ім пакінуць той шлях, па якім яны хоць бы спачатку 10-20 гадоў павінны ісці, каб самім вызначыцца, як рухацца далей. Таму трэба цяпер, нашаму пакаленню, пакінуць тое, што будзе патрэбна нашым дзецям", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён назваў зямлю галоўным рэсурсам аграрыяў, згадаўшы і аб тэме меліярацыі. На Брэстчыне звыш палавіны ўсіх сельгасугоддзяў атрыманы дзякуючы меліярацыі, а ў "Парахонскім" - 80 працэнтаў. Яшчэ ў савецкія часы для рэгіёна была распрацавана спецыяльная праграма. "Выдумляць не трэба. Трэба паўтарыць тое, што зрабілі ў "Парахонскім". Для пачатку першае распараджэнне ўчора вечарам я ўжо аддаў. Не буду называць тую гаспадарку, якая ў будучым годзе паўторыць гэты поспех, - расказаў беларускі лідар. - Адказны непасрэдна перад Прэзідэнтам за рэалізацыю гэтай праграмы - Міхаіл Іванавіч Русы, які нарадзіўся на Палессі побач з Жыткавічамі і кіраўнік з "Парахонскага", які будзе глядзець за тэхналогіямі. Мы сканцэнтруем грашовыя рэсурсы на асноўных праграмах, не распыляючы па краіне, і будзем рэалізоўваць такія праграмы, як тут на Палессі".
Ён падкрэсліў, што ўсё гэта абавязкова трэба зрабіць для дзяцей і ўнукаў, каб яны таксама працавалі на роднай зямлі. "І праз 10, 20, 50 гадоў гэтак жа, як і мы сёння, выходзілі б на сцэну "Дажынак". Ганарыліся б сваёй краінай, успамінаючы нас добрым словам", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-
"Мы дамовіліся ўчора (у час наведвання ў Пінскім раёне ААТ "Парахонскае". - Заўвага БЕЛТА) - мы вяртаемся да праграмы адраджэння нашага Палесся", - сказаў Прэзідэнт. Гэтыя яго словы сустрэлі апладысментамі.
Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што не патрабуе нічога звышнатуральнага, але "трэба прадоўжыць тую вялікую справу, якую пачалі больш за дзясятак гадоў таму". "Я, можа, вельмі рэзка сказаў, што Палессе можа накарміць краіну, а ўсё астатняе мы можам прадаць за межы Беларусі. Попыт на прадукты харчавання будзе толькі расці", - упэўнены беларускі лідар.
"Палессе - гэта найпрыгажэйшы край Беларусі. Не ў крыўду іншым, як я кажу, гэта тут нарадзіўся сапраўдны беларус. Са сваёй ментальнасцю, характарам, мэтанакіраванасцю, нейкай хітрынкай. Гэта сапраўдныя працавікі. Мы павінны адрадзіць Палессе на працягу наступнай пяцігодкі. Гэта яшчэ важна таму, каб паказаць прыклад нашым дзецям, унукам, моладзі, як трэба працаваць. Як бы мы ні хвалілі моладзь (яна добрая, цудоўная, лепшая за нас), але яна іншая. Трэба ім пакінуць той шлях, па якім яны хоць бы спачатку 10-20 гадоў павінны ісці, каб самім вызначыцца, як рухацца далей. Таму трэба цяпер, нашаму пакаленню, пакінуць тое, што будзе патрэбна нашым дзецям", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён назваў зямлю галоўным рэсурсам аграрыяў, згадаўшы і аб тэме меліярацыі. На Брэстчыне звыш палавіны ўсіх сельгасугоддзяў атрыманы дзякуючы меліярацыі, а ў "Парахонскім" - 80 працэнтаў. Яшчэ ў савецкія часы для рэгіёна была распрацавана спецыяльная праграма. "Выдумляць не трэба. Трэба паўтарыць тое, што зрабілі ў "Парахонскім". Для пачатку першае распараджэнне ўчора вечарам я ўжо аддаў. Не буду называць тую гаспадарку, якая ў будучым годзе паўторыць гэты поспех, - расказаў беларускі лідар. - Адказны непасрэдна перад Прэзідэнтам за рэалізацыю гэтай праграмы - Міхаіл Іванавіч Русы, які нарадзіўся на Палессі побач з Жыткавічамі і кіраўнік з "Парахонскага", які будзе глядзець за тэхналогіямі. Мы сканцэнтруем грашовыя рэсурсы на асноўных праграмах, не распыляючы па краіне, і будзем рэалізоўваць такія праграмы, як тут на Палессі".
Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што маштабная работа ў сферы меліярацыі будзе прадоўжана: "Наша агульная задача - захаваць адваяванае ў прыроды. Як толькі спыніліся, як толькі па-сапраўднаму перасталі працаваць, прырода імгненна ўсё пачала забіраць назад. Ідзе вось гэта філасофская бітва паміж чалавекам і прыродай. Чалавек змагаецца для таго, каб выжыць і жыць дастойна. Але мы павінны гэта рабіць акуратна, не парушаючы асноўныя прынцыпы і законы светабудовы, з прыродай трэба быць на "Вы". Мы гэта ўмеем рабіць, асабліва на Палессі".