12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакарыць Беларусь нікому не ўдасца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія пражываюць у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Польшчу спрабуюць цяперашнія кіраўнікі, ды і мінулыя, зрабіць марыянеткай Злучаных Штатаў Амерыкі. Ну навошта 5 працэнтаў ВУП, мільярды долараў палякам сёння траціць на закупку зброі? Хто збіраецца нападаць на Польшчу? Ну а нам... што нам ад палякаў трэба? Нам нічога не трэба. Што трэба палякам ад нас? Ну, зразумела, трэба зноў Заходнюю Беларусь, Заходнюю Украіну туды (у склад Польшчы. - Заўвага БЕЛТА). Хтосьці яшчэ вось гэтыя амбіцыі мае", - заўважыў кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Паслухайце, гэта абсалютна немагчыма. Пакарыць Беларусь нікому не ўдасца. У нас дастаткова сяброў, ды і мы не лыкам шытыя. Тым больш у гэтай балоціста-лясістай мясцовасці. Немагчыма тут ваяваць. Гэта мільёны людзей загінуць", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-